21 лютага наша краіна адзначала ўрачыстае свята-Міжнародны дзень роднай мовы. Не засталася ў баку ад святкаванняў і бібліятэка дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва».
Дзякуючы сумесным намаганням загадчыцы бібліятэкі Цумаравай В.І. і настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Цімафеенкі Н.Д. было падрыхтавана свята «Любі, шануй, ведай роднае слова».
Госцем мерапрыемства быў паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Мікалаевіч Казека. Паэт расказаў пра сябе, сваіх родных, пазнаёміў вучняў са сваімі паэтычнымі творамі. Быў прапанаваны прагляд відэафрагмента паэмы «Марыйка», якую паэт прысвяціў сваёй маці, цудам уцалеўшай у гады вайны.
Алесь Мікалаевіч падарыў бібліятэцы сваю кнігу з пажаданнямі здароўя, святла і міру.
Шчыра запрашаем вучняў і настаўнікаў школы завітаць да нас у госці.
Прыемнага чытання! Чытайце, вывучайце і захапляйцеся роднай беларускай мовай!
Загадчык бібліятэкі