2016 год — Год культуры, багаты на юбілейныя даты. Юбілеі адзначаюць У. Мулявін (75 год), М. Багдановіч (125 год), І. Шамякін (95 год) і іншыя выдатныя дзеячы культуры, мастацтва, літаратуры.
5 сакавіка краіна адзначае 120-годдзе з дня нараджэння выдатнага драматурга, байкапісца, публіцыста, вучонага, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы. Славуты пісьменнік пакінуў нам багатую літаратурную спадчыну, і абавязак маладога пакалення — цаніць і бергчы яе. 27 лютага ў 6-ы школьны дзень у бібліятэцы было праведзена слайд-падарожжа па кнігах К.Крапівы. Вучні 8-10 класаў успомнілі біяграфію пісьменніка, яго творы, якія вывучалі па школьнай праграме, даведаліся пра цікавыя факты жыцця і творчасці аўтара. Чыталі выразна байкі і аналізавалі іх алегарычны змест.
Напрыканцы мерапрыемства вучням была прапанавана крыжаванка, на пытанні якой яны выдатна адказалі. Загадчык біблятэкі зрабіла агляд кніжнай выставы «Майстэрства К.Крапівы», дзе былі прадстаўлены кнігі, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі.
Загадчык бібліятэкі
сярэдняй школы № 19 г. Магілёва
Т.М. Скрылькова
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by