Свята – гэта заўсёды радасць

Свята – гэта заўсёды радасцьТакімі словамі пачалося свята, якое прайшло 15 сакавіка 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва», прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На святочным мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік главы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага абяднання «Белая Русь» Ірына Анатольеўна Раінчык , начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Любянкоў Фёдар Міхайлавіч, старшыня літаратурнага аб’яднання ВАв Іскраў Леанід Уладзіміравіч.

Музычным нумарам «Прывітальная» ўрачыстае свята адкрыў узорна-харэаграфічны ансамбль «Усмешка» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Іванавіча Мураўёва. З пывітальным словам да ўсіх прысутных у зале звярнуўся дырэктар дзяржаўнай установы «Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва» Корзун Аляксандр Іванавіч, які адзначыў, што дзень 15 сакавіка знамянальны для кожнага з нас як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Іванавіч павіншаваў вучняў і ўсіх гасцей са святам, пажадаў усім поспехаў, новых здзяйсненняў і аптымізму.

«Ад вашых учынкаў будзе залежыць не толькі ваша будучыня, але і будучае нашай краіны. Я ўпэўнена, што вы станеце дастойнымі грамадзянамі Беларусі», — з такімі словамі звярнулася да вучняў, якія ўступаюць у дарослае жыццё, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Ірына Анатольеўна Раінчык. Ва ўрачыстых абставінах вучні атрымалі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і падарункі — кнігі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Сваё віншаванне са святам адрасаваў усім прысутным і старшыня літаратурнага аб’яднання ВАв Іскраў Леанід Уладзіміравіч. Вучням, якія сталі членамі БРСМ, старшыня літаратурнага аб’яднання Вав уручыў значкі. Леанід Уладзіміравіч у сваім выступленні падкрэсліў, што самае галоўнае на зямлі — гэта мір, і забяспечваць мір і спакой на нашай зямлі — абавязак падрастаючага пакалення.

А якое ж свята без музычных падарункаў? Тонкіх Анастасія, Рацэвіч Карына падарылі прысутным цудоўныя беларускія песні, а Варапаева Дар’я выступіла з музычнай кампазіцыяй " Мой родны кут" на цымбалах. У заключным слове вядучыя Клопаў Ігар і Курко Караліна пажадалі ўсім моцнага здароўя, шчасця дастатку.

Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Смародскі А.П.

Свята – гэта заўсёды радасць

Свята – гэта заўсёды радасць

Свята – гэта заўсёды радасць

Свята – гэта заўсёды радасць

Свята – гэта заўсёды радасць

Свята – гэта заўсёды радасць