На базе сярэдняй школы № 11 ужо другі тыдзень працуе выстава, прысвечаная 100-годдзю першай сусветнай вайны «Беларусь у вялікай вайне 1914-1918 гадоў». Арганізавалі выставу супрацоўнікі Магілёскага краязнаўчага музея.
Вучні ўсіх узростаў з захапленнем разглядаюць інфармацыйныя стэнды, аздобленыя шматлікімі арыгінальнымі фотаздымкамі часоў вайны. Асаблівую цікавасць выклікаюць у дзяцей выявы салдат і афіцэраў, ураджэнцаў Беларусі, якія за праяўлены гераізм былі ўзнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі.
Вялікую цікавасць да матэрыялаў выставы выказалі і малодшыя школьнікі з груп падоўжанага дня. Іх выхавацелі Кавалёва Ала Феліксаўна і Разенкова Алена Аляксандраўна выступілі перад дзецьмі ў якасці экскурсаводаў і пазнаёмілі школьнікаў з адной з цікавых старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны.
Салавей А.Ф.,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 11