Празрыстае, блакітнае неба з яскравымі сонечнымі промнямі — гэта прыйшла прыгажуня-вясна, тая, што ўвесь год корміць!
А яшчэ птушкі, якія з далёкіх краёў прынеслі нам вясновы настрой. Яны нам настрой, а мы ім — падарунак. Лепшы падарунак для шпака — безумоўна, шпакоўня.
З вялікім захапленнем, з усёй адказнасцю і веданнем справы падышоў да гэтага рабочы дзіцячага садка, наш паважаны Мікалай Пятровіч. Пад дапытлівымі позіркамі маленькіх аматараў прыроды на бярозе з’явілася шпакоўня. Дашкаляты разглядалі, меркавалі і ацанілі справу Мікалая Пятровіча.
Увесь дзень дзяўчынкі і хлопчыкі былі пад уражаннем ад гэтай падзеі. І хтосьці прапанаваў: «Папросім бацькоў, каб яны дапамаглі нам зрабіць уласныя шпакоўні!» Так і вырашылі зрабіць.
Выхавацель сярэдняй групы № 11
ДУА «Яслі-сад № 108 г. Магілёва»
Дударава Наталля Рыгораўна