Школа маладога выхавацеля

Школа маладога выхавацеляНа базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 115 г. Магілёва» прайшло пасяджэнне школы маладога выхавацеля па тэме «Правядзенне спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу. Адукацыйная вобласць «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін».

Выхавацелі Багданава І.А. і Ласікава М.І. падрыхтавалі для калег заняткі па развіцці маўлення па тэмах «Вясна. Птушкі» (сярэдняя група) і «Дрэвы» (старэйшая група). У рамках дадзенай сустрэчы педагог-псіхолаг Леўчанка Н.А. разгледзела тэарэтычныя пытанні білінгвальнай адукацыі дашкольнікаў у сучасных умовах.

У практычнай частцы пасяджэння маладыя выхавацелі пад кіраўніцтвам намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 45 г. Магілёва» Цубікавай Г.А. мелі магчымасць узгадаць змест адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» у розных відах дзіцячай дзейнасці.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Кузьмянкова А.Л.

Школа маладога выхавацеля Школа маладога выхавацеля

Школа маладога выхавацеля Школа маладога выхавацеля