Блакiтныя i ружовыя, жоўтыя i белыя кветкi з’явiлiся на клумбах i рабатках дзiцячага садка № 86 г. Магiлёва.
Супрацоўнiкi i бацькi выхаванцаў прынялi актыўны ўдзел у акцыi «Упрыгожым кветкамi Зямлю», з вялiкiм задавальненнем прынеслi i рассадзiлi на тэрыторыi дашкольнай установы першыя веснавыя кветкi: нарцысы, прымулы, геацынты. У працоўным працэсе прымалi ўдзел i выхаванцы. Самыя маленькiя — назiралi, а старэйшыя працавалi разам з дарослымi: выбiралi адпаведныя для кветак месцы, выкопвалi лункi, палiвалi. Усе ўдзельнiкi акцыi па азеляненні тэрыторыi дзiцячага садка атрымалi вялiкае задавальненне i ад працэсу, i ад яго вынiкаў.
Няхай кветкi цвiтуць, дораць усiм добры настрой i пачуццё замiлавання прыгажосцю роднай зямлi, а мы i далей будзем iмкнуцца выхаваць у дзетак жаданне дапамагаць дарослым, беражлiва адносiцца да прыроды i заўважаць прыгажосць навакольнага асяроддзя.
В.В. Iрванцова,
намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by