“Святло “Святліцы”

“Святло “Святліцы”Маладыя літаратары горада — сябры гарадскога літаратурнага клуба «Святліца» дзяржаўнай установы дадаковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Агат» аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва 27 красавіка ў чацвёрты раз прэзентавалі калектыўны зборнік твораў — «Святло «Святліцы».

Клуб распачаў свою працу ў верасні 2012 года. Сябрамі клуба сталі навучэнцы старэйшага школьнага ўзросту школ і ліцэяў горада, гімназій, студэнты МДУ імя А. Куляшова — тыя, хто цікавіцца літаратурай, журналістыкай, спрабуе пісаць вершы.

Узначаліла клуб «Святліца» Тамара Пятроўна Аўсяннікава, педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар некалькіх кніг паэзіі, а таксама шматлікіх літаратуразнаўчых і публіцыстычных артыкулаў.

Сапраўдная літаратура патрабуе ведаў, напружання пачуццяў, разумення. Таму на занятках клуба выхаванцы знаёмяцца з сістэмамі вершаскладання, методыкай аналізу лірычнага твора малой формы; літаратурнымі і газетна-часопіснымі жанрамі; удасканальваюць свае асабістыя паэтычныя творы.

Акрамя авалодання ведамі па літаратуразнаўству і журналістыцы ўдзельнікі «Святліцы» знаёмяцца са славянскай міфалогіяй, творамі беларускіх і рускіх майстроў паэтычнага слова, сустракаліся са сталічнымі паэтамі: Леанідам Дранько-Майсюком, Эдуардам Акуліным, Людмілай Рублеўскай і Вікторыяй Трэнас; з пісьменнікамі-перакладчыкамі Алесяй Башарымавай, Ганнай Янкута, Ігарам Крэбсам; бардам Юрыем Несцярэнка; выпускнікамі Мінскай школы маладога пісьменніка і іншымі.

На заняткі запрашалі студэнтаў факультэта журналістыкі, магілёўскіх пісьменнікаў: Эдуарда Мядзведскага і Надзею Палубінскую, Вольгу Гардзей і Сяргея Украінку, Міхася Булавацкага і Таццяну Барысік, Юлію Іваніцкую і Таццяну Снігірову; выканаўцаў духоўнай музыкі Алену Ісакову і Алену Кальянаву.

За гады існавання клуба сябры прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах культурнага напрамку.

Прыемна, што удзельнікі клуба «Святліца» маюць магчымасць бачыць вынікі сваёй працы. Вершы, журналісцкія нататкі ды артыкулы друкаваліся ў газетах «Московский литератор», «Знамя юности», «Прыдняпроўская ніва», «Магілёўскія ведамасці», «Веснік Магілёва», «Вячэрні Магілёў», у Магілёўскім абласным інфармацыйна-аналітычным бюлетэні «Веснік бібліятэк», а таксама ў часопісе «Маладосць», «Верасень», альманахах «Брама» і «Прыдняпроўе». Па выніках кожнага навучальнага года лепшыя творчыя працы ўкладаюцца ў калектыўны зборнік «Святло «Святліцы».

Жадаем кіраўніку клуба Тамары Пятроўне і маладым талентам творчых поспехаў, натхнення і новых удалых радкоў.

М.Камароў

“Святло “Святліцы” “Святло “Святліцы”

“Святло “Святліцы” “Святло “Святліцы”