Напярэдадні хрысціянскага свята Вялікдзень, якое ў 2016 годзе супала з Днём працоўных, і ў сувязі з папулярызацыяй роднай мовы і народных традыцый у Год культуры 30 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілева» адбыўся фестываль беларускай песні «Край блакітных азёр!»
У ім прынялі ўдзел вучні з першага па адзінаццаты клас. На суд гледачоў былі прапанаваны як сольныя выступленні, так і тэатралізаваныя пастаноўкі калектываў. Хочацца выразіць удзячнасць вучням за прадстаўленую магчымасць адчуць прыгажосць і мілагучнасць беларускай песні. Падчас мерапрыемства гледачы сталі яго актыўнымі ўдзельнікамі: спявалі беларускія песні, танцавалі.
Пераможцамі былі прызнаны:
1 месца — вучаніца 3 «А» класа Гаўрусева Дар’я, вучаніца 9 «А» класа Круглік Ірына, вучні 11 класа Фацееў Уладзіслаў і Лебедзеў Канстанцін;
2 месца — трыа 1 «А» класа, вучаніца 8 «Б» класа Шалкоўская Елізавета, вучаніцы 7 «А» класа Шчогілева Марына і Пагуляева Паліна;
3 месца — калектыў 1 «В» класа, вучаніца 2 «А» класа Лосева Лізавета, калектыў 6 «А» класа.
А.В.Мусіенка
В.У.Хамянкова