Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў

Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаўГ. Зімель пісаў: «Чалавек адукаваны — той, хто ведае, дзе знайсці тое, чаго ён не ведае».
Такімі словамі пачалася работа раённага семінара-практыкума настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў па беларускай мове і літаратуры для павышэння якасці адукацыі вучняў», які адбыўся 12 мая 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва».

Мэта семінара — садзейнічанне фарміраванню інфармацыйнай культуры педагогаў, агульнапедагагічнаму характару ведаў і ўменняў, якія забяспечваюць прафесійнае выкарыстанне электронных сродкаў навучання ў навучальным працэсе, высокі ўзровень міжкультурных і агульначалавечых зносін.

У ходзе работы семінара адбыўся абмен вопытам настаўнікаў, якія маюць працяглы і станоўчы вопыт выкарыстання ЭСН у прафесійнай дзейнасці. У прыватнасці, настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 22 г.Магілёва» былі разгледжаны пытанні выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў у дзейнасці настаўнікаў, арганізацыі правядзення ўрокаў з мультымедыйнай падтрымкай, выкарыстання мультымедыйных прэзентацый, створаных настаўнікамі і вучнямі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Варанцова С.А.

Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў

Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў

Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў