«Агат» сустракае лета!!!

«Беларускаая казка» — тэма змены лагера «Юные таленты» на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Агат» г.Магілёва»!

Менавіта таму 16 чэрвеня 2020 г. ў лагеры прайшло не проста мерапрыемства, а сапраўдны беларускі кірмаш. На некаторы час дзеці з задавальненнем пераўвасобіліся ў маленькіх бізнэсмэнаў: быў адкрыты салон прыгажосці, творчая пляцоўка па аквагрыму, масажны салон, кафэ са свежай выпечкай і многае іншае. Усе маглі наведаць любое з гэтых месцаў, але для гэтага патрэбныя былі «грошы». А грошы нашы «юныя таленты» атрымлівалі за выкананне песні, чытанне верша ці хуткамоўкі.

Вынік — было весела і займальна. Дзеці ў поўнай меры адчулі сябе «вытворцамі» і «спажыўцамі», тым самым цалкам апраўдаўшы назву кірмашу — «Сам зрабіў — зарабіў!»

Крысціна Леанідаўна Сацура, педагог-арганізатар дзяржаўнай
установы адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Агат» г.Магілёва»